Гродненщина - вчера и сегодня

Вечар памяці Яўгена Петрашэвіча

13.04.2018.
У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага ў межах творчага праекта “Яны ўзбагацілі культуру Гродзеншчыны” прайшоў вечар памяці вядомага культурнага дзеяча, музыканта, кампазітара, паэта, скульптара, збіральніка беларускага фальклора Яўгена Петрашэвіча.

Вядомыя гарадзенскія навукоўцы, музыканты, кампазітары, пісьменнікі, былыя вучні Яўгена Канстанцінавіча падзяліліся сваімі ўспамінамі пра гэтага таленавітага чалавека, які на працягу ўсяго жыцця ўслаўляў сваю малую радзіму і ўзвялічваў мінулае Беларусі. Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю ён папулярызаваў беларускую культуру і прынёманскі край.

Супрацоўнікі аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі падрыхтавалі своеасаблівы экскурс па жыцці і творчасці славутага музыканта, дапоўнены ўнікальнымі фота- і відэаматэрыяламі.

DSC08126.JPGDSC08142.JPGDSC08132.JPG
Служба информации «ГП»
Комментарии (0)